У вёсцы пад Мінскам упала ваданапорная вежа, ніхто не пацярпеў
У вёсцы Лашаны Мінскага раёна ўчора раніцай упала ваданапорная вежа. Вёска засталася без водазабеспячэння, якое было адноўлена толькі ўвечары. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар мінсітэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.
“Пацярпелых няма. Вежу саму ўжо не аднавілі, але ў людзей ёсць цяпло і водазабеспячэнне. Здарэнне адбылося ўчора аб 11-й, і ў ўжо а 19-й ваду людзям далі”.
“Пацярпелых няма. Вежу саму ўжо не аднавілі, але ў людзей ёсць цяпло і водазабеспячэнне. Здарэнне адбылося ўчора аб 11-й, і ў ўжо а 19-й ваду людзям далі”.