У Заслаўі ў хатняга ката выявілі шаленства
Ветэрынарная санітарная служба правядзе мерапрыемствы ў Заслаўі
У Заслаўі ў Мінскім раёне ў хатняга ката выявілі шаленства. Гэты выпадак днямі быў пацверджаны лабараторна. Ветэрынарная санітарная служба запланавала аб'езд аднаго з раёнаў горада, паведамляе pristalica.by.
Пра тое, ці пацярпелі з-за шаленства жывёлы людзі, не паведамляецца.
У канцы мінулага года ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці тры чалавекі пацярпелі з-за шаленства хатняга ката. Папярэдні зарэгістраваны выпадак шаленства жывёлы ў гэтым раёне быў два гады таму.
Нядаўна ў Ждановіцкім сельсавеце пад Мінскам зарэгістравалі выпадак шаленства ў казулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.