У заяўках на тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе няма Азаранка

У заяўках на тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе няма Азаранка

Экс-першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не трапіла ў заяўку на буйны турнір у Індыян-Уэлсе, які пройдзе 5-18 сакавіка. Як піша Прессбол, на спаборніцтвы ў ЗША заявіліся практычна ўсе тэнісісткі, якія праходзяць туды паводле рэйтынгу. Тым не менш Азаранкі няма ў заяўных спісах, у тым ліку і ў спецыяльна абароненым рэйтынгу (SR).

Беларуская спартсменка не выходзіла на корт з мінулага Уімблдону праз складаны судовы працэс аб апецы над сынам, які яна вядзе з былым партнёрам.

На турнір у Індыян-Уэлсе не заяўленыя яшчэ дзве вядучыя беларускія тэнісісткі — Арына Сасновіч і Арына Сабаленка. З сусветных зорак там няма Серэны Уільямс, якая яшчэ не гуляла пасля нараджэння дачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі