У Зэльвенскім раёне пад коламі касілкі загінуў рабочы — заснуў у полі

Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 20 траўня

Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 20 траўня / t.me/skgovby/

У Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці пад коламі касілкі загінуў рабочы мясцовага прадпрыемства. Мяркуецца, што ён заснуў у полі і не чуў, што набліжаецца трактар. Яго таксама не заўважылі — вышыня травы паблізу месца трагедыі перавышае 80 сантыметраў. Загінуламу было 40 гадоў.

Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 20 траўня каля вёскі Тулава. Як паведамляе Следчы камітэт, крымінальную справу распачалі па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці".

У Зэльвенскім раёне пад коламі касілкі загінуў рабочы — заснуў у полі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі