У Жодзіне падлетак спыніў таварны цягнік
Покрыўка, кінутая на рэйкі
Падлетак спыніў таварны цягнік на пераездзе ў Жодзіна — паміж пунктамі прыпынку "Жодзіна Паўднёвае" і "Барсукі". 14-гадовы хлопец кінуў на рэйкі аўтамабільную покрыўку. У выніку праз раз'яднанне тармазных рукавоў паміж другім і трэцім вагонамі састаў спыніўся.
Гэта адбылося 9 сакавіка. Чыгуначнікі звярнуліся ў міліцыю. Там неўзабаве знайшлі і затрымалі падазраванага — вучня восьмага класа. Супраць яго распачалі крымінальную справу за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.