У ЗША беларуса прызналі “будучым рэвалюцыянерам міжнароднай літаратуры”
Універсітэт Ілінойса выпусціў альманах "Best European Fiction 2014”.
У складанцы аднаго з найбольш прэстыжных універсітэтаў ЗША апынуліся пераклады твораў 28 аўтараў з 26 краінаў Еўропы. Як можна прачытаць на вокладцы альманаху, іх лічаць “будучымі свяціламі і рэвалюцыянерамі міжнароднай літаратуры". Беларусь у зборніку прадстаўленая Уладзімірам Казловым і яго творам “Палітыка”.
Складальнікам альманаху выступіў славенскі пісьменнік і былы кіраўнік славенскага ПЭН-цэнтра Драга Янчар.
Фота Уладзіміра Казлова — з сацыяльных сетак