У ЗША "Санта-Клаус" расстраляў чацвярых на хэлаўінскай вечарынцы
Ілюстрацыя: www.stranamam.ru
Мужчына ў касцюме Санта-Клаўса адкрыў стральбу па людзях на вечарынцы, прымеркаванай да Хэлаўіну, у горадзе Остын (штат Тэхас, ЗША). У выніку параненыя чатыры чалавекі.
Двое пацярпелых — мужчына і жанчына — у бальніцы ў крытычным стане. Яшчэ адзін паранены ў цяжкім стане. Чацвёрты атрымаў нязначныя раненні і ад шпіталізацыі адмовіўся.
Паліцыя затрымала стралка на месцы злачынства. Вядома, што яму таксама аказвалі меддапамогу, аднак у праваахоўных органах заяўляюць, што сілу пры затрыманні не выкарыстоўвалі.
Паведамляецца, што мужчына быў знаёмы з людзьмі, па якіх вёў стральбу — ён прыйшоў на вечарынку ў якасці госця.