У ЗША зноў стралялі — чатыры чалавекі загінулі, двое параненыя

Паліцыя працуе на месцы страляніны ў Балтымары / Kyle Mazza/NurPhoto/IMAGO
Паліцыя працуе на месцы страляніны ў Балтымары / Kyle Mazza/NurPhoto/IMAGO

Два дні запар амерыканскія СМІ паведамляюць пра загінулых у выніку масавай стральбы. Напярэдадні вечарам інцыдэнт адбыўся ў Філадэльфіі. Вынік — чацвёра загінулых і двое параненых. Падазраванага затрымалі, піша Reuters. Яму, як мяркуецца, 40 гадоў, і ён не меў ніякага дачынення да ахвяр. Пры гэтым мужчына быў апрануты ў куленепрабівальную камізэльку і меў пры сабе паліцэйскі сканер. Затрыманы яшчэ адзін чалавек, які адкрыў агонь у адказ па стралку. Усе загінулыя — гэта мужчыны. Акрамя таго параненыя двое дзяцей двух і 13-ці гадоў. Іх стан медыкі ацэньваюць як стабільны.

А ў нядзелю стралялі ў Балтымары, штат Мэрыленд — на вечарыне на адкрытым паветры. Тут загінулі два чалавекі і яшчэ 28 атрымалі раненні. Прыкладна палова з іх дзеці. Падазраваных шукаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі