"Ён ні пра кога не казаў дрэнна": што вядома пра таго, хто страляў у Трампа

Дональд Трамп

Дональд Трамп / pixabay.com

ФБР усё яшчэ не ведае матываў Томаса Крукса, стралка, які ўчыніў замах на экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша ВВС.

У яго сацсетках не знайшлі мовы варожасці, а знаёмыя, якія вучыліся з ім у адной школе, кажуць, што ніколі не ведалі яго добра:

"Ён быў слаўным хлопцам, які ніколі ні пра кога не казаў дрэнна, і я ніколі не думаў, што ён здольны на нешта з таго, што я бачыў за апошнія некалькі дзён", — кажа былы ўдзельнік універсітэцкай каманды па стральбе, з якой у свой час выключылі Крукса.

Ён успамінае пра стралка як пра "нармальнага хлопца", які "не карыстаўся асаблівай папулярнасцю, але і ніколі не зазнаваў цкавання ці чагосьці такога", піша CBS.

Пасля школы Крукс працаваў памочнікам кухара ў доме састарэлых недалёка ад свайго роднага горада ў Пенсільваніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі