Байдэн заклікаў забараніць вінтоўку, з якой быў паранены Трамп

Джо Байдэн

Джо Байдэн / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў Кангрэс забараніць штурмавыя вінтоўкі, піша ВВС. Сярод іх і мадэль мадэль зброі, якая выкарыстоўвалася падчас замаху на жыццё яго апанента Дональда Трампа. Раней робячы спробы забараніць штурмавую зброю Байдэн сутыкаўся з сур'ёзным процідзеяннем з боку рэспубліканцаў.

"Пры стральбе ў Дональда Трампа выкарыстоўвалася вінтоўка AR-15. Гэта штурмавая зброя, ад якой загінула вельмі шмат людзей, у тым ліку дзяцей. Прыйшоў час абвясціць іх па-за законам", — сказаў Байдэн, выступаючы на з'ездзе ў Лас-Вегасе.

Права на зброю — гэта тэма, да якой Байдэн часта звяртаецца ў сваёй перадвыбарчай кампаніі. У 1994 годзе ён адыграў важную ролю ў прыняцці забароны на штурмавую зброю, але тэрмін дзеяння дакумента скончыўся ў 2004 годзе. У 2022 годзе, падчас свайго першага тэрміну на пасадзе прэзідэнта, Байдэн зрабіў больш жорсткай праверку біяграфічных звестак пакупнікоў зброі.

Страляніна адбылася ў штаце Пенсільванія ў суботу. Узброены мужчына страляў у Трампа з суседняга даху, стрэл зачапіў вуха палітыка. Матывы стралка ўлады ЗША пакуль не ўстанавілі. Зараз праводзіцца незалежная праверка дзеянняў Сакрэтнай службы па факце стральбы, лідары рэспубліканцаў у Кангрэсе таксама абвясцілі аб пачатку расследавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі