Невядомы адкрыў стральбу на спартыўным свяце ў ЗША

На месцы здарэння

На месцы здарэння / АР

Як мінімум адзін чалавек загінуў, яшчэ больш за 20 было паранена падчас масавай стральбы на спартыўным свяце ў Канзас-Сіці (ЗША). У горадзе святкавалі перамогу мясцовай каманды ў Суперкубку па амерыканскім футболе. Паводле падазрэння ў дачыненні да гэтай стральбы затрыманыя тры чалавекі, піша Reuters.

Стральба здарылася ў самым канцы мерапрыемства пасля парада. Пачалася паніка, натоўпы людзей, пачуўшы стрэлы, кінуліся ў сховішча.

Агнястрэльныя раненні, паводле апошніх звестак, атрымалі 22 чалавекі, яшчэ сямёра былі траўмаваныя ў натоўпе. Восем параненых — у вельмі цяжкім стане. Загінулая — гэта Лайза Лопес-Галван, дыджэй мясцовага радыё.

На трагедыю адрэагаваў прэзідэнт Джо Байдэн. Белы дом распаўсюдзіў яго заяву. Байдэн выказаў глыбокія спачуванні і заклікаў амерыканцаў пакончыць з масавымі перастрэлкамі на вуліцах амерыканскіх гарадоў. Ён таксама чарговы раз заклікаў Кангрэс зрабіць больш жорсткімі законы аб агнястрэльнай зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі