У ЗША стварылі першую паперу, якая гаворыць
У ЗША навукоўцы стварылі першую гнуткую плоскую матэрыю, якая здольная пераўтвараць механічныя ваганні ў электрычнасць або выпрацоўваць гук. Гэта важны крок для стварэння ў будучыні газет, якія можна будзе слухаць, “шпіёнскіх” пінжакоў, сцягоў, якія спяваюць, інфармуе сайт ria.ru.
Навукоўцы кажуць, што фактычна можна стварыць нумар газеты, які мог бы размаўляць з чытачом, адказваць на яго пытанні. Калі такое стане магчымым, пакуль невядома.