Удзельніца Pussy Riot раскрытыкавала Лукашэнку за стаўленне да Курапатаў

Удзельніца Pussy Riot раскрытыкавала Лукашэнку за стаўленне да Курапатаў

Удзельніца расійскага панк-гурта Pussy Riot, праваабаронца Марыя Алёхіна раскрытыкавала Аляксандра Лукашэнку і беларускія ўлады за стаўленне да мемарыялу Курапаты. Яна запісала відэазварот, у якім заклікала звярнуць увагу на сітуацыю вакол народнага мемарыяла і спыніць яго знішчэнне, перадае Радыё Свабода.

Марыя Алёхіна падкрэсліла, што Курапаты — гэта месца масавага пахавання людзей, растраляных супрацоўнікамі НКВД.

“Пару гадоў таму каля Курапатаў адкрыўся кабак, і людзі пратэставалі. Але Лукашэнка падтрымаў кабак. І толькі з гэтага прыкладу дакладна бачна стаўленне ўладаў Беларусі да забітых людзей. Гэта стаўленне нашчадкаў забойцаў”, — сказала расійская праваабаронца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі