УЕФА дазволіў брэсцкаму "Дынама" ўдзельнічаць у еўракубках

УЕФА дазволіў брэсцкаму "Дынама" ўдзельнічаць у еўракубках

УЕФА дазволіў брэсцкаму "Дынама" ўдзельнічаць у еўракубках, паведамляе клубная прэс-служба. Як вядома, у клуба пасля мінулага сезону змяніўся ўласнік і ён стаў дзяржаўным. У такім выпадку існуе "правіла трох гадоў" (яно рэгламентуе змену ўласніка), на працягу якіх каманда не можа выступаць у еўракубках. Аднак для брэсцкага "Дынама" зрабілі выключэнне. Рашэнне Следчай палаты Органа фінансавага кантроля УЕФА атрымаў дэпартамент ліцэнзавання Беларускай федэрацыі футбола.

Як вядома, летась брэсцкія дынамаўцы занялі ў чэмпіянаце Беларусі толькі чацвёртае месца. У Лігу канферэнцый УЕФА яны трапілі дзякуючы БАТЭ, які выйграў Кубак Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі