Уезд аўтамабіляў у Польшчу з поўным бакам абмежаваны

Уезд аўтамабіляў у Польшчу з поўным бакам абмежаваны

Уезд аўтамабіляў у Польшчу з поўным бакам абмежаваны. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць яшчэ 14 лістапада, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні. Бяспошлінна можна патрапіць на польскую тэрыторыю на транспартным сродку адзін раз у 72 гадзіны. Калі ўезд ажыццяўляцца часцей, то норма бяспошліннага ўвозу не можа перавышаць 20 літраў паліва. У адваротным выпадку за перавышэнне нормы паліва ў баку давядзецца заплаціць, альбо аўтамабіль польскія мытнікі вернуць у Беларусь.

Адзначаецца, што адлік часу (сутак) для кожнага кіроўцы ажыццяўляецца індывідуальна, пры гэтым суткі лічацца не каляндарныя, а з моманту папярэдняга ўезду ў Польшчу.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 1 верасня былі знятыя абмежаванні на вываз паліва за межы Беларусі. Партал tut.by нагадвае, што ў канцы кастрычніка 2016-га польскі ўрад заявіў аб падрыхтоўцы цэлага комплексу мер, накіраваных на скарачэнне паставак нелегальнага паліва ў краіну. Чыноўнікі сцвярджаюць, што асноўнымі "бензавозамі" з'яўляюцца прыгранічныя гандляры і кіроўцы фур. Польская арганізацыя нафтавай прамысловасці і гандлю падлічыла, што чорны рынак бензіну ў Польшчы складае 7-8% ад агульнага, а дызеля — усе 10%. Бюджэт нясе страты ў мільярды злотых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі