Уезд у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск можа стаць бязвізавым
Да канца года беларускія ўлады могуць прыняць рашэнне пра бязвізавы ўезд у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.
Па словах чыноўніка, пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі. "Нам вельмі важна апрабаванне бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск", — падкрэсліў Грыцэвіч.
Бязвізавы ўезд, кажа чыноўнік, эфектыўна дапамагае развіццю турыстычнай галіны. Пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму з Ізраілем колькасць турыстаў з гэтай краіны ў Беларусь павялічылася ўдвая, з Турцыяй — у паўтара раза, з Кітаем — амаль на 20%.