Украіна атрымае ад Еўрасаюза яшчэ 2,5 млрд еўра

Украінцы падзаражаюць свае тэлефоны / washingtonpost.com
Украінцы падзаражаюць свае тэлефоны / washingtonpost.com

Украіна атрымае ад Еўрасаюза яшчэ 2,5 млрд еўра. Пра гэта паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

"Мы плануем вылучыць 18 млрд еўра на 2023 год з рэгулярным прадастаўленнем сродкаў, піша яна ў Twitter. — Для тэрміновай адбудовы, якая прывядзе да хуткага і паспяховага аднаўлення краіны. Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца".

Пра тое, што ЕС у наступным годзе плануе падтрымаць Украіну на суму каля 18 млрд еўра, Урсула фон дэр Ляен заявіла яшчэ ў кастрычніку. Тады яна паведаміла, што з пачатку 2022 года Украіна ўжо атрымала ад Еўрасаюза больш за 19 млрд еўра фінансавай дапамогі, калі не лічыць ваенных паставак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі