Украіна: "Газпром" без папярэджання павысіў ціск у газаправодзе, гэта небяспечна
Нафтавая вышка / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Украінскія ўлады заяўляюць, што зафіксавалі "рэзкае павышэнне" ціску ў газаправодзе, па якім расійскі газ пастаўляецца ў Еўропу, піша СNN. Гаворка ідзе пра ўчастак трубаправода "Урэнгой-Памары-Ужгарад", які праходзіць па тэрыторыі Украіны. Яго пабудавалі яшчэ ў 80-я гады для прапампоўкі нафты з Сібіры.
Украінскія ўлады папярэдзілі "Газпрам", што рэзкае і без папярэджання павышэнне ціску ў трубаправодзе можа прывесці да надзвычайных сітуацый, у тым ліку да механічных пашкоджанняў і разрыву трубаправода. Украінскі бок заклікаў "Газпром" растлумачыць прычыны змены.
"Такія няўвязкі дзеянняў "Газпрома" выклікаюць непакой. Аператар ГТС Украіны настойвае, што аператар расійскай ГТС павінен падаваць інфармацыю пра прычыны такіх паводзінаў у рамках стандартаў пагадненняў паміж аператарамі. Несвоечасовае інфармаванне аператара нясе патэнцыйныя рызыкі для штатнай працы ўкраінскай ГТС", — цытуе ВВС дзяржаўнага аператара газатранспартных сетак Украіны.
"Газпрамам" пакуль не каментаваў сітуацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.