“Газпрам” скарачае пастаўкі газу ў краіны Еўрасаюза

"Паўночны паток-1" / Андрэй Перцаў
"Паўночны паток-1" / Андрэй Перцаў

Кампанія “Газпрам” абвясціла пра скарачэнне паставак газу ў Германію. Афіцыйная прычына — патрэба правядзення рамонтных прац на турбіне газавода “Паўночны паток-1”, піша ВВС. Пастаўкі будуць скарочаны прыкладна да паловы ад бягучага роўня.

Урад Германіі ўпэўнены, што ў “Газпрама” няма аб'ектыўных прычын для правядзення рамонту турбіны і, такім чынам, скарачэння дастаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў гэта “газавым шантажом” Еўропы.

“Газавы шантаж Еўропы, які з кожным месяцам робіцца толькі горш, патрэбен тэрарыстычнай дзяржаве, каб зрабіць жыццё кожнага еўрапейца горш”, — сказаў прэзідэнт Украіны ў сваім начным звароце.

Летась Расія дастаўляла ў ЕС 40% свайго газу. Сёлета Еўрапейскі Саюз ужо звінаваціў Расію ў выкарыстанні энергіі як зброі, а Еўракамісія заклікала краіны ў самаахвотным парадку скарачаць спажыванне расійскага газу.

Пасля ўварвання Расіі ў Украіну шэраг краінаў адмовіўся ад паставак расійскага газу, не пагадзіўшыся аплачваць яго на патрабаванне Крамля ў расійскіх рублях. Гэта Польшча, Балгарыя, Нідэрланды, Данія і Фінляндыя.

Аднак іншыя краіны, у тым ліку Германія і Італія, хоць і скарацілі спажыванне расійскага газу, усё яшчэ застаюцца залежнымі ад гэтых паставак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі