Украіна расказала пра сітуацыю на мяжы з РБ: ці ёсць падстава нервавацца?
Беларуска-ўкраінская мяжа
Кіеў не назірае пераменаў з пункту гледжання бяспекі на мяжы з Беларуссю, кажуць у Галоўным упраўленні выведкі Мінабароны Украіны. Так у ГУР пракаментавалі чуткі аб магчымым абвастрэнні сітуацыі.
"Гэтыя размовы носяць пераважна інфармацыйны характар, і пагрозы носяць інфармацыйны характар. З пункту гледжання бяспекі ніякіх зменаў там не адбываецца", — цытуе РБК Украіна прадстаўніка ГУР Андрэя Юсава.
Беларусь вінаваціла Украіну ў сцягванні войскаў да мяжы. Таксама Мінск выказваў занепакоенасць тым, што Украіна будуе на мяжы з РБ фартыфікацыйныя загароды. Пазней Беларусь перакінула свае войскі да мяжы, але ўжо 13 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "пагрозы на мяжы няма", і салдат адвялі з памежнага ўчастка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.