Украіна штомесяц будзе атрымліваць ад ЕС 1,5 млрд еўра — да перамогі

Украінскі прэм'ер Дзяніс Шмыгаль і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен / twitter.com/vonderleyen
Украінскі прэм'ер Дзяніс Шмыгаль і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен / twitter.com/vonderleyen

Еўрасаюз на працягу вайны будзе штомесяц пераводзіць Украіне да 1,5 млрд еўра. Гэтыя сродкі пойдуць для фінансавання дэфіцыту дзяржбюджэту. Пра гэта ў аўторак заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Яна нагадала, што з пачатку 2022 года Украіна ўжо атрымала ад Еўрасаюза больш за 19 млрд еўра фінансавай дапамогі, калі не лічыць ваенных паставак. Але гэта недастаткова, адзначыла Ляен. Паводле яе слоў, Украіне штомесяц неабходныя ад 3 млрд да 5 млрд еўра толькі для бягучых выдаткаў.

"Надзейная падтрымка неабходная ад Еўрапейскага Саюза, нашых сяброў з ЗША і міжнародных фінансавых інстытутаў, — кажа кіраўніца Еўракамісіі. — Я веру, што будзе слушна, калі Еўрапейскі Саюз возьме на сябе справядлівую долю".

У 2023 годзе ЕС плануе падтрымаць Украіну на суму каля 18 млрд еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі