Украіна ўладкуе мяжу з Беларуссю і Расіяй за два гады
Украінскія памежнікі / mvs.gov.ua
Украіна ў 2022-2023 гадах уладкуе дзяржаўную мяжу з Беларуссю і Расіяй, заявіў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі.
"Мы цяпер іншыя, чым восем гадоў таму. Дзяржава прыкладзе ўсе намаганні і фінансы, каб уладкаваць нарэшце ўчастак мяжы з Расіяй і Беларуссю. Гэта будуць і інжынерныя збудаванні, і ў цэлым новая інтэлектуальная мяжа", — паведаміў міністр.
Па словах Манастырскага, новыя тэхнічныя сродкі дазваляюць кантраляваць дзяржмяжу пры мінімальным удзеле памежнікаў, таму парушальнікаў можна адсачыць нават з Кіева.
МУС Украіны ацэньвае будаўніцтва мяжы ў 17 мільярдаў грыўняў. Міністэрства ўжо звярнулася да ўрада з патрабаваннем закласці гэтую суму ў бюджэт на наступны год.
Міністр таксама адзначыў, што пытанне ўладкавання мяжы важнае ў сувязі з міграцыйным крызісам у Афганістане, Беларусі і краінах Балтыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.