Украіна вярнула дадому пяць грамадзян, якім рабілі перасадку органаў у Беларусі

Дзмітрый Кулеба / Інформатор
Дзмітрый Кулеба / Інформатор

Украіна вярнула з Беларусі пяцёх пацыентаў, якія перанеслі аперацыі па перасадцы органаў. Грамадзяне суседняй краіны не маглі вярнуцца дадому з-за закрыцця межаў і блакіроўкі авіязносін. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.

"Яшчэ адзін чалавек чакае нашай дапамогі ў вяртанні з Беларусі. Мы гатовыя ўжо па адпрацаванай схеме зрабіць усё неабходнае, як толькі ён вырашыць, калі захоча вярнуцца", — напісаў міністр.

Грамадзян Украіны на радзіму дастаўляе рэанімабіль.

Нягледзячы на ​​закрыццё межаў беларускія клінікі працягваюць аказваць замежнікам паслугі па перасадцы органаў. У лістападзе 2020 года ў СМІ з'явіліся паведамленні, што беларускія памежнікі не прапускаюць на тэрыторыю Беларусі грамадзян Украіны, якія рыхтуюцца да ўжо аплочанай аперацыі па перасадцы ныркі ў
Мінску і Брэсце. Рашэннем сітуацыі займаўся ўкраінскі МЗС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі