Украіна выпусціла марку з малюнкам Бэнксі да гадавіны расійскага ўварвання
Бэнксі пакінуў свой мурал на разбураным доме ў Барадзянцы недалёка ад Кіева / t.me/igorsmelyansky
Украіна выпусціла марку з культавым муралам вулічнага мастака Бэнксі да гадавіны расійскага ўварвання. Гэтай маркай, як кажуць ва Укрпошце, украінцы вырашылі напомніць, што не варта недаацэньваць патэнцыял краіны і яе людзей.
Бэнксі намаляваў на мурале маленькага хлопчыка, які перамагае на матчы па дзюдо чалавека, падобнага на расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
“Пуцін выхваляецца сваімі ўменнямі ў дзюдо, але ведаеце, у чым складаецца філасофія гэтага баявога мастацтва? Ва ўзаемнай дапамозе і разуменні дэталяў для дасягнення выніку”, — напісаў Гендырэктар Укрпочты Ігар Смілянскі.
А калі амбіцыі перакручваюць пачуццё рэальнасці, тады і меншы супернік можа адправіць у накаўт, дадае ён.
Вулічны мастак Бэнксі пакінуў свой мурал на разбураным доме ў Барадзянцы недалёка ад Кіева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.