Украіна заклала больш за 2 тысячы мін на мяжы з Беларуссю за тыдзень

На мяжы з Беларуссю

На мяжы з Беларуссю / t.me/SerhiyNaiev

Украіна заклала больш за 2 тысячы мін на мяжы з Беларуссю за тыдзень. Акрамя таго, было выкапана больш за 3 тысячы метраў акопаў і траншэй і пракапана каля 2,5 тысячы метраў супрацьтанкавага рова, паведаміў камандуючы Аб'яднанымі сіламі ВСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

“На дзяржаўнай мяжы Украіны мы прымаем усе неабходныя захады для павышэння нашых абарончых магчымасцяў. На працягу гэтага тыдня выкапана больш за 3000 метраў акопаў і траншэй, пракапана каля 2500 метраў супрацьтанкавага рова, выкладзена больш за 2000 адпаведных мін. Мы і надалей будзем працягваць гэтую працу для павышэння нашых абарончых магчымасцяў, каб у выпадку чаго заўсёды былі гатовыя адэкватна дзейнічаць на варожыя намеры”, – заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі