Украіна занепакоеная захопам ядзернага рэактара ў Крыме

Пра гэта заяўляе прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка. Гэты рэактар лічыцца за Украінай, і яго ахоўвала спецпадраздзяленне Унутраных войскаў. Захоп ядзернага рэактара Сенчанка назваў надзвычайным здарэннем сусветнага маштабу, перадае УНІАН.



Чыноўнік дадаў, што ўладам Украіны давядзецца прыцягваць інспектараў МАГАТЭ і ставіць пытанне, каб гэты аб'ект пад эгідай МАГАТЭ быў узяты пад ахову, бо за яго адказвае Украіна, але не можа гэта рабіць эфектыўна  на акупаванай тэрыторыі.



Фота — sinp.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі