Украіна завяла крымінальную справу на Scooter за канцэрт у Крыме
Пракуратура Украіны мае выклікаць на допыт нямецкі тэхна-гурт Scooter, які 4 жніўня даў канцэрт у анексаваным Расіяй Крыме.
Дзеля гэтага ўкраінскія ўлады маюць накіраваць запыты ў кампетэнтныя органы Нямеччыны аб аказанні міжнароднай прававой дапамогі.
Раней супраць музыкаў распачалі крымінальную справу паводле артыкула “Парушэнне парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе”.
Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік заявіў, што “вельмі хутка нам давядзецца сапсаваць добры настрой Эйч Бі Бакстэру і кампаніі”.
Франтмэн гурта Эйч Бі Бакстэр сцвярджаў, што яго калектыў стаіць па-за палітыкай, паведамляюць замежныя СМІ.