Украінцы з вострава Змяінага: "Рускі ваенны карабель, пайшоў нах..."
"Рускі ваенны карабель, пайшоў нах...", — так украінскія памежнікі з вострава Змяіны адказалі расіянам на прапанову здацца.
Атака на востраў Змяіны пачалася ўвечары 24 лютага. Пры абстрэле ўсе будынкі на ім былі разбураныч, але ўкраінскія памежнікі працягвалі адбівацца ад акупантаў.
Як паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, усе памежнікі загінулі. Пасля адмовы здавацца па гарнізоне быў нанесены ракетна-артылерыйскі ўдар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.