Украінскае войска атрымае 720 тон замарожанага мяса з Беларусі
Груз на мільёны долараў / dbr.gov.ua
У Адэсе на мытні знайшлі 720 тон замарожанага мяса з Беларусі. Яго кошт складае каля 3,6 млн долараў. Пасля экспертызы мяса перададуць на патрэбы ўкраінскага войска, паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў.
Мяса "беларускай вытворчасці" знаходзілася ў 36 рэфрыжэратарах. Яно мае працяглы тэрмін захоўвання. Гэтая прадукцыя перавозілася праз Украіну транзітам яшчэ да пачатку вайны. Калі ж яна пачалася, адпраўку мяса заблакавалі. ДБР адзначае, што мытнікі нічога не зрабілі, каб "своечасова перадаць выяўлены тавар краіны-памагатай агрэсара ўпаўнаважаным органам Украіны".
Гэта не першы груз ці маёмасць Беларусі і беларускіх кампаній, якую ва Украіне канфіскуюць і перадаюць украінскім вайскоўцам. Нядаўна яны атрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.