Украінская балістычная ракета мае далёкасць 600-700 км — Падаляк

Міхаіл Падаляк

Міхаіл Падаляк / DW

Далёкасць дзеяння новай украінскай балістычнай ракеты складае каля 600-700 кіламетраў. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, перадае Бі-Бі-Сі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Падаляк сказаў пра далёкасць дзеяння ракеты: "600-700 [кіламетраў], як прэзідэнт сказаў".

Як расказвала Еўрарадыё, пра паспяховыя выпрабаванні першай украінскай балістычнай ракеты 27 жніўня паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Падрабязнасцяў ён не раскрыў.

Эксперты не выключаюць, што гаворка ішла аб праекце "Сапсан", які Украіна пачала распрацоўваць яшчэ на пачатку 2000-х гадоў. Ён мусіў стаць аналагам расейскага "Іскандэра", мець гранічную далёкасць да 500 км і баявую частку каля 500 кг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі