Украінскі футбаліст сышоў з беларускага чэмпіянату з-за палітыкі
Украінскі футбаліст Станіслаў Беленькі сышоў з беларускага чэмпіянату з-за палітыкі. Пра гэта ён распавёў fanday.net.
У мінулым чемпіянаце Беленькі паспяхова гуляў за брэсцкае "Дынама", забіў 14 галоў (трэці вынік у першынстве). Нядаўна ён з'ехаў у Грузію, дзе падпісаў кантракт з "Дынама" (Тбілісі).
"Так, запазычанасці ёсць, але іх абяцаюць пагасіць, думаю, усё будзе ў парадку, — кажа футбаліст. — У Беларусі добры чэмпіянат, але прычына, па якой вырашыў з'ехаць — гэта палітыка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.