Украінскі Генштаб паведаміў пра поспехі ў Харкаўскай вобласці
Украінскі Генштаб паведаміў пра поспехі ў Харкаўскай вобласці. Украінскія вайскоўцы ўклініліся ў абарону расійскіх акупантаў на глыбіню да 50 кіламетраў. Вызвалены больш за два дзясяткі населеных пунктаў. Пра гэта ў чацвер падчас анлайн-брыфінгу паведаміў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштабу Узброеных сіл Украіны брыгадны генерал Аляксей Громаў. "Працягваюцца фільтрацыйныя дзеянні ў шэрагу населеных пунктаў", — дадаў ён.
Напярэдадні пра поспехі ўкраінскіх войскаў на Харкаўшчыне паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.