Украінскі ўрад даў старт масавай вытворчасці дронаў
Дроны дапамагаюць украінскім вайскоўцам на фронце / https://www.facebook.com/mykhailofedorov.com.ua/
Украінскі ўрад даў старт масавай вытворчасці дронаў ва Украіне. Ухвалены эксперыментальны праект па абаронных закупках беспілотных сістэм айчыннай вытворчасці, піша hromadske.ua. Віцэ-прэм'ер і міністр лічбавай трансфармацыі Міхайла Фёдараў назваў гэтае рашэнне "гістарычным". Ён лічыць, што яно значна паскорыць стварэнне і пастаўку айчынных беспілотнікаў на фронт, "дазволіць вытворцам БПЛА больш актыўна развівацца, маштабавацца, рэінвесціраваць прыбытак, канкураваць з замежнымі кампаніямі".
Ва Украіне ўжо рэалізуецца праект "Армія дронаў". Ён пачынаўся, як валанцёрскі, і неўзабаве перарос у дзяржаўную праграму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.