Украінскія сілавікі правялі вучэнні па затрыманні мігрантаў на мяжы

Украінскія сілавікі вучацца затрымліваць мігрантаў​ / Фота: Служба бяспекі Украіны​
Украінскія сілавікі вучацца затрымліваць мігрантаў​ / Фота: Служба бяспекі Украіны​

Вучэнні прайшлі на мяжы на тэрыторыі Жытомірскай вобласці. У іх былі зойдзеваны супрацоўнікі СБУ, Нацыянальнай паліцыі, памежнікі, нацгвардзейцы, а таксама прадстаўнікі органаў выканаўчай улады і мясцовага самакіравання, паведамляе прэс-служба Службы бяспекі Украіны.

Сцэнарыем вучэнняў была спроба "прарыву" мігрантаў ва Украіну з беларускага боку. Для пошуку парушальнікаў выкарыстоўвалі беспілотнікі, а для затрымання сумесныя дзеянні некалькіх падраздзяленняў.

Нагадаем, раней Украіна прыняла рашэнне падвоіць колькасць памежнікаў на дзяржграніцы ў сувязі з пагрозай траплення ў краіну нелегальных мігрантаў з Беларусі. Акрамя таго, да аховы граніцы вырашана прыцягнуць рэзервы з Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі. Аб тым, што ўзмацненне аховы ўкраінскай мяжы не павінна паўплываць на паездкі беларусаў ва Украіну, заявіў прэзідэнт краіны Ўладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі