Укрпошта выпусціла марку з абноўленым манументам "Украіна-маці"

Фрагмент манумента "Украіна-маці" / Суспильне

Фрагмент манумента "Украіна-маці" / Суспильне

Укрпошта выпусціла марку з манументам "Украіна-маці". На ёй савецкі герб на мануменце заменены на ўкраінскі трызуб. Марку выпусцілі да Дня незалежнасці Украіны, які адзначаюць 24 жніўня.

“На паштовай марцы ў інтэрпрэтацыі мастачкі Зінаіды Кубар намаляваны вядомы кожнаму ўкраінцу велічны манумент, які ўзвышаецца на Пячэрскіх пагорках Кіева і які з'яўляецца адным з самых высокіх у свеце. <...> Гэта наш фармат прыняцця змены кантэксту і пераасэнсавання", — кажуць ва Укрпошце.

У пачатку жніўня ў Кіеве на мануменце "Радзіма-маці" ўсталявалі трызубец. Савецкі герб, які быў там раней, адправіцца ў музей. Саму статую перайменавалі ў "Маці-Украіна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі