Украінская разведка заклікала сваіх грамадзян не ездзіць у Беларусь

Мяжа Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Мяжа Беларусі, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

Служба знешняй разведкі Украіны заклікае суайчыннікаў не наведваць Беларусь, якая падтрымлівае расійскую агрэсію.

Паводле ўкраінскіх разведчыкаў, пры паездках у Беларусь украінцаў могуць чакаць наступныя небяспекі:
— фільтрацыйныя захады: украінцаў дапытваюць пра мэту прыезду, збіраюць асабістыя звесткі, высвятляюць палітычныя погляды і г.д.;
— аналіз асабістых тэлефонаў: іх падлучаюць да спецыялізаванага "крыміналістычнага софту", каб сабраць усю інфармацыю з Telegram, Signal, WhatsApp ды іншых месенджараў. Ва ўкраінскай разведцы адзначаюць, што праграма дазваляе аднавіць і скапіяваць нават выдаленыя дыялогі. Атрыманая інфармацыя пагражае ўладальніку тэлефона затрыманнем і крымінальнай справай, бо  невядома, як яе патрактуе беларускі бок; 
— пры наяўнасці інфармацыі або перадачы звестак, якія ўлады Беларусі лічаць адчувальнымі, — або дэпартуюць з краіны, або абвінавачваюць у экстрэмізме, за што пагражае крымінальная адказнасць:
— за грамадзянамі Украіны ў Беларусі, як і на тэрыторыі Расіі, пільна сочаць спецыяльныя службы і міліцыя.

Украінская разведка папярэджвае суграмадзян, што ў Беларусі іх правы могуць парушаныя ў любы момант.

Некалькі тыдняў таму па абмене палонных з Беларусі былі вызваленыя грамадзяне Украіны, зняволеныя па палітычных матывах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі