У чацвер у Беларусі будзе да 29 градусаў цяпла
Двайная вясёлка на Барысаўшчыне ў жніўні 2024-га
У чацвер, 15 жніўня, у Беларусі будзе без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман уначы і раніцай у асобных раёнах. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў, у дзённыя гадзіны — 23-29 цяпла.
У пятніцу ападкі магчымыя толькі на захадзе нашай краіны. У дзённыя гадзіны на Брэстчыне будзе да +32 градусаў. У суботу ападкі прагназуюцца ўжо амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На паўднёвым захадзе чакаецца да +34.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.