Уладальнік гандлёвай сеткі Mart Inn назваў прыход у Беларусь памылковым
Прыход у Беларусь быў памылкай, кажа літоўскі бізнесовец Міндаўгас Марцінкявічус, уладальнік гандлёвай сеткі Mart Inn Food.
У інтэрв'ю інфармагенцтву BNS ён заявіў, што працаваць у Беларусі надзвычай складана. Прадпрымальнік нават разглядаў магчымасць прадаць сетку.
"Рашэнне інвеставаць у Беларусь, я лічу, было няправільным. Гэтая краіна кардынальна адрозніваецца ад Літвы з пункту погляду бізнес-асяроддзя, і ўмовы для інвеставання там вельмі неспрыяльныя", — заяўляе бізнесовец.
Марцінкявічус кажа, што прадаць Mart Inn Food пакуль што не ўдалося, бо ліквіднасць бізнесу ў Беларусі цяпер блізкая да нуля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.