Улады больш не хочуць “моцнай і квітнеючай Беларусі”
Намеснік кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта і старшыня праўлення “Белай Русі” Аляксандр Радзькоў сказаў, што трэба мяняць нацыянальную ідэю.
“За моцную і квітнеючую Беларусь!” — гэта добра, але трэба ісці далей, нейкія новыя аспекты шукаць”, — сказаў Радзькоў на семінары для сябраў арганізацыі “Белая Русь.
Ён адзначыў, што не так даўно тэму нацыянальнай ідэі ўздымаў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.
Радзькоў падкрэсліў, што Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, можа захаваць традыцыйныя цывілізацыйныя каштоўнасці, у тым ліку хрысціянскія, перадае БЕЛТА.