Улады Каталоніі перадумалі праводзіць рэферэндум аб незалежнасці
Ён быў запланаваны на лістапад.
Прадстаўнік прэзідэнта Каталоніі Артура Маса заявіў, што ўсе тлумачэнні будуць дадзеныя пазней на адмысловай прэс-канферэнцыі. Раней іспанскі ўрад папярэджваў, што рэферэндум, прызначаны на 9 лістапада, будзе неканстытуцыйным, але ўлады Каталоніі ўсё адно паабяцалі яго правесці.
Сярод сямі з паловай мільёнаў каталонцаў ідэя незалежнасці набыла папулярнасць на фоне эканамічнага крызісу, які напаткаў Іспанію. 19 верасня рэгіянальны парламент большасцю ў 106 галасоў супраць 28 прагаласаваў за тое, каб даць прэзідэнту Каталоніі паўнамоцтвы правесці рэферэндум, паведамляе ВВС.
Іспанскі ўрад выступіў з пратэстам. А канстытуцыйны суд краіны пагадзіўся разгледзець гэтае пытанне. Пацэс у канстытуцыйным судзе можа зацягнуцца на гады.