Уладзімір Макей абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з амбасадарамі краін ЕС

Уладзімір Макей / belta.by
Уладзімір Макей / belta.by

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 27 жніўня сустрэўся з амбасадарамі краін ЕС, паведамляе МЗС. 

На сустрэчы дыпламаты ЕС выказалі "захапленне мужнасцю, з якой грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і для абароны свайго права на свабоду і дэмакратычнае прадстаўніцтва". Яны падкрэслілі, што вырашаць цяперашні крызіс можна толькі мірным і дэмакратычным шляхам. 

Гаворачы пра адкрыты дыялог улады з народам, еўрапейскія дыпламаты выказаліся наконт недапушчальнасці пераследу сябраў Каардынацыйнай рады. Прадстаўнікі краін ЕС нагадалі пра тое, што ўжо накіроўвалі просьбы дазволіць ім наведваць следчыя ізалятары і палітвязняў.

Тым часам у Беларусі працягваюцца затрыманні падчас мірных акцый пратэсту, а да сябра Каардынацыйнай рады Вольгі Кавальковай, якая адбывае арышт на Акрэсціна, не пусцілі нават яе адваката.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі