Уладзіслаў Ганчароў выйграў золата Алімпіяды ў Рыа!
Уладзіслаў Ганчароў выйграў золата Алімпіяды ў Рыа! Беларус перамог у спаборніцтвах па скачках на батуце. 20-гадовы Ганчароў выдатна выступіў у фінале, атрымаў ад суддзяў 61.745 бала. Другое і трэцяе месцы ў кітайцаў Дун Дуна і Гао Лэя, у якіх адпаведна 60.535 і 60.175 балаў.
Гэта другая беларуская ўзнагарода на Алімпійскіх гульнях. Учора цяжкаатлетка 20-гадовая Дар'я Навумава заваявала для Беларусі срэбра.
Уладзіслаў Ганчароў нарадзіўся ў Віцебску 2 снежня 1995-га. Ён — дэбютант Алімпіяды. У 2015 годзе на чэмпіянаце свету стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальных скачках (за год да гэтага ў яго была бронза), у 2014-м і 2016-м заваёўваў золата кантынентальнага першынства. Ганчароў навучаецца ў інстытуце фізкультуры.
Фота: БЕЛТА