Уначы на ўсходзе Беларусі магчымы мокры снег

Першы снег / pixabay.com
Першы снег / pixabay.com

У чацвер, 20 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы на ўсходзе краіны магчымыя кароткачасовы ападкі (дождж і нават мокры снег), а ўдзень — на паўднёвым усходзе (кароткачасовыя дажджы). Сіноптыкі папярэджваюць, што вецер на ўсходзе Беларусі будзе з парывамі да 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -1 да +5 (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +5 па ўсходзе да +11 градусаў па захадзе краіны (у сталіцы — 7-9 цяпла).

Уначы на ўсходзе Беларусі магчымы мокры снег
vk.com/belgidromet
Уначы на ўсходзе Беларусі магчымы мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі