У чацвер па поўдні Беларусі будзе да +26
Травень, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 2 траўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 вышэй за нуль, месцамі будзе да 12 цяпла. Удзень чакаецца ад +17 па поўначы да +26 па поўдні краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.