Унучкі Аляксандра Лукашэнкі распавялі як адзначаюць Новы Год
Унучкі Аляксандра Лукашэнкі / СТБ
Унучкі Аляксандра Лукашэнкі — Дар'я і Анастася распавялі, што святкуюць Новы Год дома:
"Звычайна збіраемся ў нас дома за сталом, вялікай сям'ёй, гатуем любімыя стравы, ямо, глядзім нейкія праграмы цікавыя, канцэрты", — распавяла тэлеканалу СТВ Дар'я Лукашэнка.
Яе сястра Анастасія Лукашэнка дадала, што такія святы трэба сустракаць дружнай сям'ёй: "Менавіта ў гэтыя святы можна сабрацца ўсёй дружнай сям'ёй і адзначыць іх".
"І самі навагоднія прадстаўленні рыхтуем", — дадала маці дзяўчынак Ганна Лукашэнка.
Сям'я Дзмітрыя Лукашэнкі, сярэдняга сына кіраўніка краіны, наведала перад Новым годам Дзівінскі дзіцячы дом у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.