Урад зацвердзіў правілы адбору прапановаў на дзяржзакупкі

Урад зацвердзіў правілы адбору прапановаў на дзяржзакупкі

Урад зацвердзіў крытэрыі, спосаб ацэнкі і параўнання прапановаў для адбору на дзяржзакупкі. Як вынікае з прынятай пастановы №449 ад 2 ліпеня 2019 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адбор прапановаў можа весціся ў тым ліку ў выглядзе двухэтапнага конкурсу і конкурсу з абмежаваным удзелам.

Для адбору прапановаў вылучаюць некалькі груп крытэрыяў, сярод якіх кошт і выдаткі на абслугоўванне будуць найважнейшымі. Гэтыя крытэрыі павінны складаць не меней за 70% пры ацэнцы тавараў, якія праходзяць праз дзяржзакупкі, а для працаў і паслугаў — 60%. Калі гаворка ідзе пра працы і паслугі ў галіне інфармацыйных сістэм або, напрыклад, стварэнне твораў мастацтва, тады доля коштавых крытэрыяў зніжаецца да 30%.

Сярод някоштавых крытэрыяў вылучаюць спажывецкія, функцыянальныя, тэхнічныя, якасныя, экалагічныя характарыстыкі, вынікі творчай дзейнасці або культурнага мерапрыемства. Сюды ж ідуць тэрміны пастаўкі, наяўнасць добрай рэпутацыі ў пастаўшчыка або падрадчыка.

Дзяржаўныя арганізацыі, якія замаўляюць тавары або паслугі праз дзяржзакупкі, не маюць права вызначаць крытэрыі, не прапісаныя ва ўрадавай пастанове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі