Ва Украіне распавялі, калі магчымая сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Каманда Святланы Ціханоўскай павінна прызнаць генацыд украінцаў з боку РФ, а расійскі рэжым — тэрарыстычным. Толькі пасля гэтага стане магчымая сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Ціханоўскай. Аб гэтым заявіў беларускаму рэсурсу "Позірк" дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.

"Беларусам і украінцам не патрэбна сустрэча дзеля сустрэчы, фота або прызнання. Патрэбна сумесная праца", — сказаў ён.

Ганчарэнка таксама адзначыў, што цяпер важней казаць "аб прызнанні Беларусі акупаванай Расіяй". У гэтым выпадку на парадку дня паўстае пытанне, хто можа легітымна прадстаўляць беларусаў. Акрамя таго і сам афіцыйны Кіеў павінен вызначыцца ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, мяркуе Ганчарэнка.

У красавіку гэтага года дарадца офіса Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арастовіч казаў, што не ведае напэўна, чаму дагэтуль украінскі лідар не сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Але выказаў здагадку, што цяпер такая сустрэча нясе для Украіны дадатковыя рызыкі.

"Калі прэзідэнт Зяленскі сустрэнецца з Ціханоўскай, Аляксандр Лукашэнка можа рэзка і нервова адрэагаваць персанальна. А нам трэба, каб ён рэзка і персанальна рэагаваў у сітуацыі, калі расійская армія выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для агрэсіі супраць нас?"—  казаў Арастовіч. Аднак, нягледзячы на адсутнасць такой сустрэчы, беларуская тэрыторыя і інфраструктуры па-ранейшаму выкарыстоўваюцца расійскімі вайскоўцамі. А ўкраінскі Генштаб штодня паўтарае, што пагроза абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі захоўваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі