Арастовіч расказаў, чаму Зяленскі не сустрэўся з Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ў часе візіту ў Нідэрланды​ 
Святлана Ціханоўская ў часе візіту ў Нідэрланды​ 

Дарадца офіса Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арастовіч не ведае дакладна, чаму дагэтуль не адбылася сустрэча ўкраінскага лідара са Святланай Ціханоўскай. Але можа выказаць здагадку.

— Калі прэзідэнт Зяленскі сустрэнецца з Ціханоўскай, Аляксандр Лукашэнка можа рэзка і нервова адрэагаваць персанальна. А нам трэба, каб ён рэзка і персанальна рэагаваў у сітуацыі, калі расійскае войска выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для агрэсіі супраць нас?

Ёсць і пэўныя эканамічныя сувязі дагэтуль. Мастацтва палітыкі заключаецца ў тым, каб рабіць пэўныя хады на шахматнай дошцы жыцця, якія пашыраюць прастору магчымасцяў. Такая сустрэча скароціць прастору магчымасцяў для Украіны. Ні адзін цвярозы стратэг так рабіць не будзе.

Мы паважаем Ціханоўскую як лідара, за якога прагаласавала значная частка беларускага народа. Цяпер найбольш інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з ёй рэалізуюць нашы заходнія партнёры. Кожная краіна абараняе свае нацыянальныя інтарэсы. Нам не трэба пашырэнне расійскай агрэсіі альбо абразанне эканамічных сувязяў з Беларуссю цяпер, калі мы працягваем ваяваць з расійскім войскам і вайна яшчэ далёкая ад перамогі. Яшчэ ўсё складана.

Поўную версію гутаркі з Арастовічам глядзіце на канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі