Ва Украіне затрымалі беларуса, байца расфармаванай роты МУС "Тарнада" (фота)

Ва Украіне затрымалі беларуса, байца расфармаванай роты МУС "Тарнада" (фота)

У Кіеўскай вобласці 9 верасня затрымалі байца расфармаванай роты МУС Украіны "Тарнада" беларуса Данілу Лешука. Ён вядомы па мянушцы "Маджахед". Пра затрыманне паведаміў галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціас. Яго ён назваў "адным з самых небяспечных байцоў" падраздзялення. Ён, нібыта, вызнае каштоўнасці экстрэмісцкай арганізацыі „Ісламская дзяржава“, інфармуе Радыё Свабода.

Беларус хаваўся ад следства і суда больш за 2 месяцы. Яго затрымалі ў гатэльным комплексе на Абухаўскай трасе пад Кіевам. "Маджахеда" падазраюць у здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у складзе злачыннай арганізацыі, якая складалася з ліку асобных супрацоўнікаў міліцыі роты патрульна-паставой службы "Тарнада“. Паводле дадзеных ваеннага пракурора, затрыманы падазраецца ў здзяйсненні жорсткіх дзеянняў супраць грамадзянскага насельніцтва (у тым ліку згвалтаванняў і выкраданняў), у прыватнасці на тэрыторыі Луганскай вобласці Украіны.


Фота: Facebook

Ва Украіне затрымалі беларуса, байца расфармаванай роты МУС "Тарнада" (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі