Ва Украіне затрымалі беларуса, якога падазраюць у шпіянажы
16 чэрвеня ва Украіне па падазрэнні ў шпіянажы затрымалі грамадзяніна Беларусі. Суд падтрымаў хадайніцтва Службы бяспекі Украіны (СБУ). Адпаведнае рашэнне абнародаванае ў Адзіным рэестры судовых рашэнняў Украіны.
Беларуса падазраюць, што ён збіраў звесткі, якія ўяўляюць дзяржаўную таямніцу, для перадачы іх замежнай дзяржаве. На карысць якой дзяржавы мог шпіёніць наш суайчыннік, не паведамляецца. Яму пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
19 чэрвеня Дзяснянскі раённы суд Чарнігава задаволіў хадайніцтва СБУ, каб падазраванага ўзялі пад варту ў ізалятары ў Кіеве.
Паведамляецца, што мужчына не працуе і не жанаты. Ён не мае пастаяннага або часовага месца жыхарства ва Украіне. Ён мае на ўтрыманні бацьку-пенсіянера.